Цудоўная традыцыя існуе ў гімназіі: ганаровая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і інтэлектуальных конкурсаў “Нашы інтэлектуалы”. На гэты раз яна праходзіла пад дэвізам “Гімназічны трыумф – 2022!”
Падчас цырымоніі вучні запрашаліся заняць ганаровае месца на сцэне гімназіі ў намінацыях:
“Трыумф розуму і таленту” – гэта тыя, хто стаў пераможцам абласных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый;
”Трыумфальны старт” – вучні 3-4 класаў, якія паказалі высокія рэзультаты на 2 этапе рэспубліканскіх алімпіяд;
“Трыумф эрудытаў” – гімназісты, што выдатна разбіраюцца ў дакладных навуках: матэматыцы і фізіцы;
“Трыумф пазнання і творчасці” – знаўцы рускай і беларускай моў і літаратур;
“ Трыумф навукі” – гэтая намінацыя аб’яднала тых, хто ведае на выдатна геаграфію, біялогію,астраномію, гісторыю;
“Трыумф мовы і слова” – знаўцы замежных моў;
“Трыумф сілы і спрыту” – вучні, што сталі пераможцамі 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўю, па здароваму ладу жыцця.
І самая пачэсная намінацыя “Трыумф мудрасці”, пераможцамі якой сталі настаўнікі гімназіі.
У адрас намінантаў гучалі словы падзякі, пажаданні, а таксама музычныя віншаванні.
У гімназічную скарбонку пакладзена 58 дыпломаў. Спадзяёмся, што наступны навучальны год будзе яшчэ больш “ураджайным”.