11 сакавіка ў гімназіі адбылося чарговае пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання грамадска-гуманітарных дысцыплін.
Тэма “Сучасныя прыёмы візуалізацыі вучэбнага матэрыялу на вучэбных занятках”.
Мэта: аказанне практычнай дапамогі ў павышэнні ўзроўню кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні сучасных прыёмаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках.
Настаўнікі падзяліліся сваім вопытам па выкарыстанні сучасных прыёмаў візуалізацыі і абмеркавалі адкрытыя ўрокі, якія былі дадзены па беларускай мове ў 9 класе (Кніга Г.П.) і ў 6 класе (Більдзейка Н.І). Ануфрыенка В.Л. выступіла з паведамленнем “Сродкі візуалізацыі сучаснага ўрока”, а Кніга Г.П. расказала аб правілах прымянення сродкаў візуалізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.