Вельмі незвычайна прайшоў урок у 11 класе па тэме “Сучасная беларуская паэзія”. Ен быў арганізаваны па матэрыялах, што размяшчаны ў фондах музея “Пружанскі палацык”. Навуковы супрацоўнік музея Сысаняціна Арына Сяргееўна пазнаёміла з рукапіснымі варыянтамі твораў нашых землякоў. Навучэнцам давялося самім выразна чытаць творы і дзяліцца сваімі ўражаннямі. А каб матэрыял, які ім прадставілі, быў успрыняты поўнасцю, інфармацыя пададзена была ў форме відэапрэзентацыі.