Віншуем Кнігу Галiну Паўлаўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, з прысваеннем кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
Кніга Галіна Паўлаўна ў педагогіцы больш за 30 гадоў. Настаўніца на высокім узроўні валодае тэарэтычнымi і практычнымi ведамi навучаннi дзяцей. На ўроках прымяняе сучасныя метады навучання, актыўна выкарыстоўвае гульні-падарожжы, праблемныя задачы, працу ў групах. Галіна Паўлаўна ўвесь час працуе над сабой, вядзе сістэмную работу па развіцці інтэлектуальнай і творчай компетэнцыі з дапамогай праектна-даследчых метадаў. Настаўніца прымае ўдзел у абласных семінарах, майстар-класах для настаўнікаў раёна i вобласцi, абменьваецца вопытам з калегамі, выступае на E-mail-канферэнцыях, увесь час друкуецца ў педагагiчных выданнях. Вучні настаўніцы выступаюць выдатна на прадметных алiмпiядах па беларускай мове i лiтаратуры, займаюцца вучэбна -даследчай дзейнасцю. За шмат гадоў працы ў гімназіі яна назапасіла багаты вопыт у сваёй прафеciйнай дзейнасцi.
Жадаем Галіне Паўлаўне, каб усе пачынанні былі паспяховымі, ідэі – наватарскімі, а праца – плённай.