Выхаванню спрадвечных жыццёвых каштоўнасцей садзейнічаюць урокі беларускай літаратуры, заняткі аб’яднання па інтарэсах “Купалінка” на базе этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка”. Апавяданне Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” выхоўвае ў навучэнцаў пачуццё адказнасці за састарэлых бацькоў. Сямікласнікі змаглі дакрануцца да крыніц народнай мудрасці і маралі, а таксама прадэманстраваць свае творчыя здольнасці.