ЭКСКУРСІЯ Ў “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ Г. БРЭСТА”

Канікулы – гэта час, калі з карысцю можна правесці вольны час. Вучні 8 “Б” і 11 класаў выправіліся на досвітку 2 лістапада ў г. Брэст. А дабірацца (было вырашана раней) будуць цягніком. Для некаторых вучняў гэтая паездка ў электрацягніку была першай. Для адзінаццацікласнікаў гэта быў першы крок і да самастойных паездак праз год: гэта будучыя студэнты ВНУ. “Музей гісторыі г. Брэста” знаходзіцца непадалёку ад вакзала, таму сустрэў нас у пробліску ранішняга сонца. Сам будынак нагадвае сказачны домік, які мае два паверхі. Гімназісты пазнаёміліся не толькі з гісторыяй горада , але таксама ўзгадалі шматлікія старонкі гісторыі, убачылі макет старажытнага горада, прадметы абыходу розных эпох.  Напрыканцы экскурсіі гімназісты праверылі свае веды.Атрыманая інфармацыя была карыснай і пазнавальнай.

Добавить комментарий