ГУЛЬНЯ “ПРАФЕСІІ МАЙГО ГОРАДА”

Сёння на занятку мы гаварылі пра тое, што з’яўляецца вельмі важным у жыцці кожнага чалавека. Даведаліся мы гэта, калі адгадалі загадкі і вырашылі крыжаванку. Прафесія – гэта асноўны занятак чалавека. Для таго, каб асвоіць якую-небудзь прафесію, трэба абавязкова скончыць школу, затым вучыцца ў ліцэі, каледжы, універсітэце. Кожны чалавек павінен працаваць, бо без працы нельга пражыць. Праца была, ёсць і будзе асновай жыцця на зямлі. Праца прыносіць чалавеку радасць. Праца займае вялікае месца ў жыцці. Дзякуючы працы людзей багацее краіна.

Добавить комментарий