КАНІКУЛЫ З КАРЫСЦЮ!

Канікулы – пара для адпачынку і для новых уражанняў. Васьмікласнікам выпала магчымасць пазнаёміцца з цікаўным чалавекам і заснавальнікам музея на базе ДУА “Лінаўская СШ” Аляксандрам Іванавічам Гуком. Навучэнцы з увагай слухалі гісторыю стварэння сучаснага камп’ютара, змаглі самі пасядзець за многімі экспанатамі, патрымаць у руках. З задавальненнем пайгралі ў гульні, якія прапанаваў Аляксандр Іванавіч. Уражаннямі васьмікласнікі дзяліліся адразу ж у музеі і па дарозе дадому.

Добавить комментарий