28 студзеня вучні 8 “Б” класа пабывалі на краязнаўчай гадзіне “Мастачка Алена Лось”. Мерапрыемства было прымеркавана да юбілею мастачкі і было праведзена супрацоўнікамі Дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось. На ўрачыстасці прысутнічалі навуэнцы ДШМ імя Р.Шырмы разам са сваімі кіраўнікамі, якія падарылі ўсім прысутным чароўныя народныя песні. А таксама васьмікласнікі мелі магчымасць паслухаць успаміны пра А.Лось з вуснаў народнага мастака з Пружан М.М.Кулецкай.