“МУЗЕЙ ВАЙНЫ І МІРУ”

Незвычайна прайшоў урок беларускай літаратуры ў 11 класе, таму што вучні правялі яго ў “Музеі вайны і міру”, які размяшчаецца на тэрыторыі Дзяржаўнай установы “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Пры ўваходзе навучэнцаў сустрэў экскурсавод Жукаў К.І., які пазнаёміў з гісторыяй дывана, зробленага ў даваенны час жонкамі афіцэраў.Сам музей мае некалькі тэматычных залаў. У першым зале вучні паглядзелі фрагменты фільмаў, якія дэманстраваліся напярэдадні вайны чырвонаармейцам. Таксама на свае вочы ўбачылі рэквізіты, якія былі задзейнічаны на здымках фільма “Брэсцкая крэпасць”. “Музей вайны і міру” быў адкрыты ў 2021 годзе, таму ўсё зроблена па-сучаснаму: ёсць інтэрактыўныя экраны ў многіх залах. Можна дэталёва пазнаёміцца з гісторыяй абаронцаў крэпасці, можна адшукаць інфармацыю пра тых, хто прайшоў праз канцлагеры. Тыя старонкі гісторыі, з якімі сутыкнуліся навучэнцы, пакінулі глыбокі след у памяці і ў душы.

Добавить комментарий