ПАМЯТАЦЬ. НЕ ЗАБЫВАТЬ

Брэсцкая крэпасць – месца, якое пасля наведвання, яшчэ доўга нагадвае пра Другую сусветную вайну, што закранула кожную беларускую сям’ю. Для васьмікласнікаў наведванне гэтага комплексу стала магчымасцю чарговы раз пачуць жудасныя гісторыі, звязаныя і з абаронцамі крэпасці, і з мірнымі жыхарамі г. Брэста. Гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм, праяўленыя абаронцамі крэпасці ў час яе абароны, цытадэль атрымала ганаровае званне “Крэпасць-герой”. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць не толькі песня А.Аляксандрава “Свяшчэнная вайна” і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі, але чуецца гул самалётаў, што бамбілі крэпасць. Васьмікласнікі змаглі самі “дакрануцца” да гісторыі: яны пераапраналіся ў ваеннае абмундзіраванне і фатаграфаваліся на фоне ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

 

Добавить комментарий