СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

З далёкай старажытнасці вядомы сем цудаў свету. Кожны з гэтых дзівосных твораў дойлідства і скульптуры з’яўляўся непераўзыдзеным шэдэўрам мастацтва, яскравым помнікам чалавечага генія і людской стваральнай працы. Жылі такія творцы і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць – мы, беларусы, сказалі сваё слова ў гісторыі і можам смела глядзець ў будучыню. Дзіцячая бібліятэка ім. А.Лось правяла для вучняў 6 “А” класа асарці цікавых фактаў “Сем цудаў Бедарусі”. Удзельнікі мерапрыемства здейснілі завочнае падарожжа па знакамітых месцах нашай Беларусі. Пабывалі ў Белавежскай пучшы, Нясвіжскім палацы, Сафійскім саборы ў Полацку, пазнаёміліся са святыняй беларускага народа крыжам Еўфрасінні Полацкай, “Бібліяй” Францыска Скарыны. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра Беларусь і переканаліся, што ў нашай краіне ёсць сотні выдатных месцаў, якія людзі лічаць цудам.

Добавить комментарий