ТАМУ, ХТО ТАНЦУЕ, СВЕЦІЦЬ СОНЕЙКА!

Шосты школьны дзень 20 красавiка выдаýся надзвычай цiкавым для вучняý пачатковых класаý. Iм было прапанавана наведаць Палац культуры, дзе павiнен быý адбыцца справаздачны канцэрт студыi танца “Амелi”. Гледачоý чакала шмат прыемных здзiýленняý. Па-першае, усе былi здзiýлены тым, што вядучыя вялi праграму на беларускай мове. I як прыгожа яна гучала з вуснаý дзяцей! Па-другое, уразiлi сцэнiчныя касцюмы выступоýцаý! Здавалася, што гэта якiя-небудзь сталiчныя госцi завiталi да нас. Але ж не, гэта былi нашыя, родныя, маленькiя артысты! А такую прыгажосць стварыý iх мастацкi кiраýнiк Строк Алег Вiктаравiч. Ён жа з’яýляецца i рэжысёрам праграмы. Па-трэцяе, уся праграграма пранiкнута мясцовым каларытам, шмат нумароý адлюстроýваюць сувязь пакаленняý, прывучаюць нас быць цiкаýнымi да сваёй гiсторыi, i, ý той жа час, “заводзяць” гледачоý сучаснымi рытмамi. I, нарэшце, самае галоýнае, што многiя артысты – гэта вучнi нашай роднай гiмназii. Вельмi прыемна, што нашыя дзецi такiя здольныя, таленавiтыя, непаýторныя.

Добавить комментарий