Вячоркі ў Паўлінкі

“Вячоркі ў Паўлінкі” – так называлася мерапрыемства, якое прадэманстравалі ўдзельнікі клуба “Купалінка” гледачам, што сабраліся ў суботу ў актавай зале гімназіі. Самі акцёры вельмі хваляваліся: для многіх з  іх гэта было першае выступленне. Дзякуючы персанажам з аднайменнай камедыі, са сцэны гучала беларуская мова. Гледачам было прыемна пачуць вядомыя беларускія песні, а таксама назіраць, як кружаць “акцёры” ў танцах: “Кракавяк” і “Полька”.

Добавить комментарий