ЯНЫ БЫЛІ САПРАЎДНЫМІ МУЖЧЫНАМІ

5 снежня для вучняў 8”Б” класа мерапрыемства, прысвечанае лётчыкам-героям,  правялі супрацоўнікі Дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось. Гэта была гадзіна цікавай інфармацыі “Яны былі сапраўднымі мужчынамі “. Навучэнцам расказалі аб лётчыках-героях з часоў Першай сусветнай вайны і да нашых дзён. Ці можа чалавек стать героем у мірны час? Так, можа. Прыкладаў шмат. І імёнаў таксама нямала. Васьмікласнікі змаглі паглядзець відэафільмы пра герояў нашых дзён,пазнаёміцца,як ушаноўваецца памяць тых,хто ратаваў жыцці іншых: Уладзімір Карват, Алег Кахно, Дзяніс Глушчанка, Валерый Бабко, Андрэй Нічыпорчык, Мікіта Кунаненка. Дзяўчаты і юнакі атрымалі сапраўдны ўрок мужнасці.

Добавить комментарий